Home
< back | 0 - 10 |  
Bitalik [userpic]

Служба ў арміі

January 22nd, 2009 (07:11 am)

Вітаю вас, паважаныя сябры.
Як справы? што у свеце робіцца? Чытаў тут розныя выказванні пра тое як навабранцы збіраюцца служыць у арміі.
Насамрэч, армія цікавая штука. Распарадак дня такі, што нічога не паспееш. Зранку (5-30 ці 6-00) пад'ём, зарадка. Пасля сняданак, пасля ранішняя паверка (гадзіну стаяць на марозе проста так), пасля шыхтовая падрыхтоўка (хадзіць квадрацікамі туды-сюды). Пасля наступае самае цікавае: людзей разбіраюць на розныя працы - каго машыны разгружаць, каго ФАРБАВАЦЬ СЦЕНЫ (зімой гэта надзвычай весела), каго на прыборку тэрыторыі. Там праўда, можна крыху раслабіцца. пасля зноў пастраенне, пасля абед, зноў пастраенне, гадзіна ідэялагічнай падрыхтоўкі (дарэчы, гэта цяжка назваць ідэялогіяй - так, інфармацыя пра тое што дзеецца ў свеце). Бліжэй да вечара трэба паспець падшыцца, пагаліцца. Пасля вечаровая "прагулка" - хадзіць квадрацікам і спяваць песні, пасля зноў паверка і адбой.
Як вы лічыце, чым можна займацца ў вольны час у арміі?

Цікава, што на вучэннях восенню мы узялі ў палон 2-х спецназаўцаў. Іх задача была высачыць нашу базу і умоўна знішчыць. Не атрымалася!

Bitalik [userpic]

Змаганне на Крапівеньскім полі...

September 9th, 2007 (10:24 pm)
angry

current mood: angry

Хто быў там - мяне зразумее.
Маразм уладаў не мае межаў.
А пачыналася усё цікава:
мы (я, мая дзяўчынка і сябра В.)рванулі аўтастопам. Падвязлі нас дальнабойшчыкі. Запытаў у кіроўцы што ён вязе. "Сухое малако, ё.ная маць. Бл..кія маскалі усё сажруць.." Пасля пайшлі анекдоты, дзе між матаў слаба, але угадваўся сэнс. Хлопец насТаяшчы пацан - пачаставаў нас дранікамі і цыгарэтамі.
Мы, як тыя партызаны прарваліся на поле, абыйшлі 2 пасты міліцыі і 1 блок-пост спецназу.
Хаваліся у карчах перад кожным аўтамабілем. Дзед мой партызаніў, а прадзед загінуў у падполлі. Відаць гены сказваюцца.
І вось - мы на месцы. Узнагарода подзвігам відавочная - чароўная ноч, цікавыя людзі, песні ля вогнішча..
Вось толькі холадна было. Раніцай заўважыў, што увесь спальнік быў пакрыты інеем. Бр-р-ррр..

Bitalik [userpic]

(no subject)

August 27th, 2007 (11:11 pm)

Пасля таго, як вада спала, на дарозе пазаставаліся домікі смаўжоў і ракушак:

Bitalik [userpic]

Маё Палессе...

August 27th, 2007 (10:01 pm)
current mood: creative

Вось вырашыў змясціць некалькі фотак з майго роднага куточка Беларусі.
На выяве прыток Прыпяці - рака Цна і тое што з яе атрымалася падчас разліву.

Bitalik [userpic]

Кася форэва!

June 25th, 2007 (03:49 pm)
chipper

current mood: chipper

Хто прыймаў удзел у Д.Н. Касі Б. мяне зразумее!
Вельмі класны канцэрт, вогнішча і экстрым, песні пад гітару і прыгоды ў начным лесе...
А што яшчэ трэба для сапраўднага Дня народзінаў?
Дзякуй Касі і ўсім-усім (Казлоўскім асаблівы рэспект).

Bitalik [userpic]

(no subject)

May 22nd, 2007 (10:56 pm)
cynical

current mood: cynical


Йдуть два куми по дорозі, коли - Вжик!.. - їх обганяє мотоцікліст без голови.

Глянули куми один на одного з подивом та йдуть далі. Коли знову - Вжик!.. - мотоцикліст також без голови. Знову здивувались куми та йдуть далі. В третій раз - Вжик!.. - знову мотоцикліст та знову без голови.
Тоді один й каже:
- Слухайте куме, шо це робиться - нічого не розумію?
- Мабуть, куме, вам треба косу на інше плече перекласти...

***

Дорога Мамо, пишу вам листа з далекої служби і не можу не вспомнити ридне село - особливо в цю прекрасну пору року коли природа нам дарує свої плоди. Як наяву чую ніжний аромат чудових соковитих яблук з нашого рідного садочку. Мамо, вишліть будьласка в посилці кілька яблук. І не забудьте покласти сала. ЧУЄТЕ, МАМО!!! Як сало не буде влазити то вибрасуйте нах.... ті яблука!

***

Околиця Львова, ранок, перехрестя, стоїть ДАЇшник на дорозі. Їде модна така машина, дай думає спиню. Спиняє.
- Добрий ранок!
- Добрий!
- Ваші документи будь-ласка.
- Будь ласка!
- Вийдіть з машини.
- З задоволенням! Виходить здоровенний вуйко в вишиванці, все при ньому, посміхається собі у вуса.
- Що гарний настрій?
- Гарний.
- Відкрийте багажник.
- Прошу...
Відкриває, а там труп в мішку, порубаний на дрібні шматки, кров м'ясо і все таке...
- Шо москаль?...
- Еге ж...
- Яке прикре самогубство...

***

- Дедушка, деда, вот тебе на День Рождения мобильный телефон! Последняя модель!
- Так тихiше! Значить, я просинаюсь рано вранцi, iду дою корову, потiм годую свиней, iду на город починаю косити, потiм сапаю, колю дрова, весь день руки в роботi, а ти менi принiс цю железяку?
Блютуз де?... Де блютуз?!

Bitalik [userpic]

жыць!!!!!!!

May 22nd, 2007 (08:26 pm)



што б ні здарылася...

Bitalik [userpic]

зайцоў баяцца!

May 20th, 2007 (06:51 pm)
angry

current mood: angry

ШТо за дурасць адбываецца...
Толькі з акцыі вярнуўся..
Жорстка разагналі мірнае шэсце зайцоў... Дзяўчынку адну моцна так скруцілі, яна пачала крычаць... то два АМАПаўца валаклі, а трэці рот закрываў, каб не чуваць было...
адзінокія здзіўленыя твары студэнтаў з інтэрнату БНТУ здзіўлена паглядалі з вокнаў пакояў як напаўняецца аўтазак.
Мабыць напружана думалі "А чё па чём?"
МНе неяк пашанцавала - загад быў першымі браць тых хто ў майках з зайцамі.... А мне не хапіла.
Таму толькі штурхнулі пару разоў. Набілі каробачку і павезлі па РАУСам растусоўваць. А тут яшчэ адна "каробачка" падаспела. Туды запіхвалі ўжо проста "падазрыцельных".
І зноў пранесла. Міма прабегла пара малпаў у камуфляжы. Уроды.

Ганьба халуям-амапаўцам!
Слава Героям!
Жыве Беларусь!

Bitalik [userpic]

Патрэбна дапамога :)

May 20th, 2007 (02:09 pm)
current mood: working

Сябры! Можа ў каго ёсць непатрэбны (ці не вельмі патрэбны) мабільнік?
Буду вельмі удзячны калі дасьце пакарыстацца на нейкі час...
Бо мой стырыўся. :(
Шчыры дзякуй!

Bitalik [userpic]

ДЗІЎНЫЯ людзі... ПАДАЗРЫЦЕЛЬНА!

April 13th, 2007 (04:13 pm)
current mood: creative

спачаткі здзівілі мяне цёткі, што развіталіся ў ліфце.
Пасля заўважыў што ўсе ўсміхаюцца. Падазрона.
Адно з дзвух - альбо здзекуюцца, альбо прэць іх ад радасці (мусіць, стырылі нешта).
:)
У чэргах людзі падазрона не штурхаюцца. Што б гэта значыла?
Зайшоў у краму. Ну тут як звычайна - набыў сабе боты, аказаліся рознага памеру. (а я то ўжо падумаў што ў мяне ногі па-рознаму павырасталі). Трэба сказаць, што памеры пазначаныя былі аднолькавыя, але боты і сапраўды рознай даўжыні, але гэта я заўважыў пасля.
Агледзеўся назаўтра, вырашыў памяняць. ЦЁТКА ЎСМІХНУЛАСЯ і вярнула мне грошы. Так не бывае....
ПАДАЗРЫЦЕЛЬНА.

Няўжо тут, у Буржуяў (няправільных-прадажных-нячэсных-врагоў)
ёсць САПРАЎДНАЯ КУЛЬТУРА? Нісабе фіга...
Некалі і я ў Беларусі вырашыў усім усміхацца, вітацца..
Першая ж прадавачка вярнула мяне да рэальнасці словамі: "А что вы смешного во мне нашлі? Весело вам что лі?!". Ну я і зраземеў, што Фрэйд у Беларусі не папулярны.

Пазней распавяду чым працягнуліся мае падазрыцельныя прыгоды.

< back | 0 - 10 |